Ва Узбекістане абмежавалі доступ да папулярных сацыяльных сетак. А потым адмянілі гэта рашэнне
3 лістапада 2021
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
Ва Узбекістане абмежавалі доступ да папулярных сацыяльных сетак. У спісе — Telegram, Facebook, "Аднакласнікі", YouTube і іншыя.
Як растлумачылі ў Дзяржаўнай інспекцыі па кантролі ў сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый, сацсеткі парушылі закон аб захоўванні і апрацоўцы персанальных дадзеных жыхароў Узбекістана.
Замежныя сацсеткі ў маі 2021 года атрымалі прадпісанне размясціць серверы, на якіх апрацоўваюцца персанальныя дадзеныя грамадзян Узбекістана, паведамляе nuz.uz.
Пра блакіроўку сацсетак ва Узбекістане даведаўся нядаўна абраны прэзідэнт Шаўкат Мерзіёеў і загадаў адмяніць рашэнне Інспекцыі па наглядзе ў сферы інфармацыі і тэлекамунікацый, а кіраўнік інспекцыі Галібшэр Зіяеў быў звольнены з пасады.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У якіх краінах жыхары давяраюць СМІ: найбольшы давер у Японіі, найменшы ў Сербіі
02.07.2024
У Чарнагорыі афіцыйна забаранілі вяшчанне расійскіх СМІ
11.07.2024
БАЖ выказвае спачуванні ў сувязі з заўчаснай смерцю генсека «Рэпарцёраў без межаў»
10.06.2024
У Казахстане не акрэдытавалі больш за 30 супрацоўнікаў «Радыё Свабода». Выданне звярнулася ў суд
01.02.2024