• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вынесены прысуд гомельскім «вясноўцам» Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: 3 і 2,5 года калоніі

    Праваабаронцаў абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

    Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца былі затрыманыя 18 і 21 студзеня. Прычым Таццяну затрымалі ў мінскім аэрапорце. Суд над імі пачаўся 3 верасня. 

    Пракурор запытаў для Судаленкі і Ласіцы па тры гады пазбаўлення волі.

    Па справе праходзіла таксама валанцёрка Марыя Тарасенка, але перад абвяшчэннем прысуду жанчына з’ехала з Беларусі — ёй пагражала 2,5 года калоніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці