Зняволенага журналіста “Першага Рэгіёна” Сяргея Гардзіевіча адправілі ў калонію ў Шклоў
Драгічынскага карэспандэнта інтэрнет-партала “Першы Рэгіён” Сяргея Гардзіевіча этапавалі ў калонію ў Шклове. Да гэтага падчас абскарджання прысуду ён знаходзіўся ў следчым ізалятары ў Баранавічах.
Дасылаць лісты журналісту па пошце можна на адрас: 213004, вул. 1‑я Завадская, 8, ВК-17, г. Шклоў, Магілёўская вобласць, Гардзіевічу Сяргею Андрэевічу.
2 жніўня Сяргей Гардзіевіч быў асуджаны судом Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса (188, 368 і 369) — за абразу Аляксандра Лукашэнкі, за абразу супрацоўніка міліцыі і за паклёп у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Гаворка ідзе пра каментары ў сацыяльных сетках.
Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Сяргея Гардзіевіча палітычным вязнем.
28 верасня ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася касацыйная скарга журналіста. Гардзіевіча на слуханне ў суд не прывозілі, у выніку абласны суд скаргу адхіліў, і прысуд канчаткова ўступіў у сілу.
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки! ОБНОВЛЕНО