Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову назвалі «журналісткамі году» на фэстывалі PRIX Europa
Фестываль «PRIX Europa» – найбуйнейшая журналісцкая імпрэза ў Еўропе, якая яднае анлайн-выданні, тэлевізію і радыё.
Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова
Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову прызналі «журналісткамі году» на фестывалю «PRIX Europa-2021». Урачыстае абвяшчэнне сёлетніх лаўрэатаў адбылася ў Патсдаме.
Зняволеныя журналісткі «Белсату» былі вылучаныя на прэмію «Еўрапейскі журналіст года» ад імя грамадскай Польскай тэлевізіі. Ініцыятыва сустрэла шырокую падтрымку журналісцкай супольнасці з усяго рэгіёну, у тым ліку з Беларусі, Літвы і Украіны. За вылучэнне журналістак падпісаліся каля 200 прадстаўнікоў медыяў.
Фестываль «PRIX Europa» – найбуйнейшая журналісцкая імпрэза ў Еўропе, якая яднае анлайн-выданні, тэлевізію і радыё.
«Еўрапейскі журналіст году»– гэта ўжо сёмая міжнародная ўзнагарода, якую журналісткі «Белсату» атрымалі цягам года. Раней яны сталі лаўрэаткамі «Free Media Awards» і «Courage in Journalism Awards», Ляйпцыгскай прэміі «За свабоду і будучыню ў медыя», прэміі «Axel-Springer-Preis», адмысловай узнагароды польскага «Прэс-клубу» імя Дарыюша Фікуса і прэміі Саюзу журналістаў Літвы «Надзея свабоды».
Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыну і Дар’ю абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Журналісткі лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць.