• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады вырашылі заблакаваць сайт Hrodna.Life

    Рэдакцыя Hrodna.life 22 верасня атрымала пастанову ад Пракуратуры Гродзенскай вобласці. У ёй паведамляецца пра блакаванне сайта Hrodna.life і «аб абмежаванні доступа да яго суполак, уключыўшы ідэнтыфікатар дадзенага інтэрнэт-рэсурса ў спіс абмежаванага доступа».

    Пастанова пракуратуры за подпісам выканаўцы абавязкаў пракурора Гродзенскай вобласці Эдуарда Бурака датуецца 16‑м верасня. Прычынамі блакіроўкі сайта ўлады называюць:

    — «Асобныя артыкулы, якія суправаждаюцца відэаматэрыяламі, што негатыўна характэрызуюць пасля сканчэння выбарчай кампаніі грамадска-палітычную сітуацыю Беларусі і дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўных праваахоўных органаў».

    — Прыцягненне рэдактараў «Гродна Лайф Медыя» Аляксея Шоты і Ірыны Новік да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Наш сайт не першы і не апошні рэсурс, заблакаваны ўдадамі за год пасля выбараў. Гэта было не пытаннем парушэнняў ці іх адсутнасці, а толькі пытаннем часу. Спачатку разграмілі вялікія парталы. Зараз чарга дайшла да лакальных медыя. Мы былі гатовыя да такога павароту падзеяў. Ужо прааналізаваны досвед калегаў, прадуманы далейшыя дзеянні. Таму не развітваемся з нашымі чытачамі. Будзем працаваць далей і інфармаваць пра самыя важныя падзеі ў Гродне», — пракаментавала падзею рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці