• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экс-журналіста Tribuna.com Андрэя Маслоўскага асудзілі на 15 сутак

    6 верасьня ў кватэры Андрэя Маслоўскага ў Менску сілавікі правялі ператрус. Пасьля гэтага зь ім правялі гутарку супрацоўнікі ГУБАЗіК, а затым затрымалі.

    Журналіста асудзілі на 15 сутак у судзе Цэнтральнага раёну Менску.

    Андрэй Маслоўскі працаваў у рэдакцыі «Трыбуны» ад 2010 году, а сёлета ў ліпені звольніўся паводле пагадненьня бакоў.

    Раней яшчэ адзін журналіст выданьня Дзьмітры Руто адбыў 15 сутак арышту за бел-чырвона-белы шалік у аўтамабілі, а аўтар ютуб-каналу «Честнок» Аляксандар Івулін, які таксама супрацоўнічае з «Трыбунай», цяпер падазраваны ў крымінальнай справе. Спачатку ён адседзеў 30 сутак быццам за «забаронены сьцяг на вакне», а потым яго перавялі ў менскае СІЗА № 1, абвінаваціўшы ў «арганізацыі і падрыхтоўцы беспарадкаў». Праваабаронцы прызналі Івуліна палітвязьнем.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці