Следства адмовілася змяніць меру ўтрымання Андрэю Скурко — пажылыя і хворыя бацькі засталіся без дапамогі
Бацькі нашаніўца Андрэя Скурко звярнуліся да следства з просьбай змяніць для Андрэя меру ўтрымання. Пасля яго затрымання пажылыя і хворыя бацькі засталіся без дапамогі.
Бацькі таксама згадалі, што ў Андрэя інсуліназалежны цукровы дыябет, і турэмныя ўмовы ды адсутнасць дыеты нішчаць яго здароўе.
Дома Андрэя чакае паўтарагадовы сын.
Следства адмовіла ў задавальненні хадайніцтва: «Собранные по уголовному делу доказательства дают достаточные основания полагать, что обвиняемый Скурко А.Г. может скрыться от органа уголовного преследования, воспрепятствовать предварительному расследовакнию уголовного дела, в том числе путём оказания незаконного воздействия на лиц, участвующих в уголовном процессе, сокрытии или фальсификации материалов, имеющих значение для дела, неявки без уважительных причин по вызовам органа, ведущего уголовный процесс».
Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон у 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася. Таксама абвінавачаным па справе праходзіць галоўны рэдактар НН Ягор Марціновіч, з 18 ліпеня ён пад вартай, як і Скурко.
Раней следства адмовілася выпусціць з СІЗА пад асабістае паручальніцтва Марціновіча. Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі.