• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста, палітвязня Пачобута ўзнагародзілі ў Польшчы медалём «За свабоду слова»

    У Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску 30 жніўня прайшла першая цырымонія ўручэння медаля «За свабоду слова». Сярод трох узнагароджаных — журналіст і палітвязень Андрэй Пачобут.

    Сёлета 25 сакавіка да Пачобута прыйшлі з ператрусам, журналіста затрымалі. Ён праходзіць у так званай «польскай справе», якую Генеральная пракуратура завяла «за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК) на Анжаліку Борыс і іншых чальцоў Саюзу палякаў у Беларусі.

    Цяпер Пачобут знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. На мінулым тыдні яму працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на тры месяцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці