Беларускія журналісты атрымалі ад уладаў Беластока памяшканне для працы
Горад Беласток перадаў памяшканне па адрасе: вуліца Сянкевіча, дом 44 для адкрыцця беларускага цэнтра-каворкінгу, дзе любы журналіст зможа папрацаваць. Гаворка ідзе найперш пра нашых калегаў, якія пакінулі радзіму з прычыны пераследу. Гэта рэдакцыя Hrodna.Life і журналісты парталу „Магілёўскі рэгіён”.
Падчас урачыстай прэс-канферэнцыі і перадачы ключоў прысутных беларусаў прывітаў віцэ-прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч:
— Беласток асабліва добрае месца для такога роду падтрымкі і дзейнасці. Мы суседзі і Гародня нам блізкі горад. Я веру, што гэта таксама інвестыцыя мясцовага самакіравання Беластока. І ў цэлым добрае дэмакратычнае суседства.
Па словах Збігнева Нікітаровіча, памяшканне плошчай 70 кв.м. ад гораду было перададзена беларускім журналістам па мінімальнай арэнднай стаўцы: 2 злотыя за квадратны метр.
Фота Вольгі Сямашкі і з Facebook Марыі Садоўскай-Камлач