• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў асуджаюць ліквідацыю БАЖ

    Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ), адзіную незалежную прадстаўнічую арганізацыю журналістаў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі, і адну з найвыбітнейшых прыхільнікаў свабоды слова. Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) і Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ) рашуча асуджаюць гэты акт.

     

    Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», філіял EFJ і IFJ у Беларусі. Больш за 25 гадоў ГА «БАЖ» і яго сябры, больш за 1300 супрацоўнікаў медыя, садзейнічалі свабодзе выказвання меркаванняў і незалежнай журналістыцы ў Беларусі, рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў.

    БАЖ уваходзіць у лік дзясяткаў арганізацый, якіх улады цяпер ліквідуюць. Гэта арганізацыі, якія працуюць у сферы культуры, аховы навакольнага асяроддзя і спадчыны, Беларускі ПЭН-цэнтр, Офіс па правах інвалідаў, Нацыянальны савет моладзі, Прэс-клуб Беларусь, арганізацыі, якія займаюцца гендэрнымі правамі і групы, якія падтрымліваюць пажылых людзей.

    «Аляксандр Лукашэнка прыступае да поўнай ліквідацыі ўсіх слаёў грамадзянскай супольнасці Беларусі, — заявіў прэзідэнт EFJ Могенс Бліхер Б’ерэгард. — Гэта беспрэцэдэнтная чыстка, якая павінна мабілізаваць міждзяржаўныя арганізацыі. Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз, Савет Еўропы, АБСЕ і ААН рашуча адрэагаваць. Ліквідатары і тыя, хто ладзіць рэпрэсіі павінны быць жорстка пакараны».

    «Мы будзем дапамагаць нашаму філіялу падтрымліваць іх існаванне і дзейнасць. БАЖ ніколі не здасца, — дадаў генеральны сакратар EFJ Рыкарда Гуцьерэс. —БАЖ як ніколі застаецца для нас адзінай прадстаўнічай арганізацыяй журналістаў у Беларусі. ГА «БАЖ» будзе працягваць падтрымку журналістаў і супрацоўнікаў СМІ».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці