• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да Андрэя Пачобута пасадзілі ў камеру ВІЧ-інфікаванага чалавека

    Стала вядома, што ў камеру да гарадзенскага журналіста і дзеяча Саюзу Палякаў у Беларусі Андрэя Пачобута пасадзілі ВІЧ-інфікаванага чалавека.

    Жонка палітвязня Аксана Пачобут паведаміла, што лісты ад Анджэя ідуць вельмі нерэгулярна. То іх доўга няма зусім, то ў адзін з мінулых дзён прыйшло адразу 5 лістоў. Відаць, так іх прапускае цэнзура. Андрэй піша, што «Надвор’е нармалізавалася і ў турме наступіла любата». Так іранічна і з гумарам ацэньвае Андрэй Пачобут турэмныя побытавыя ўмовы. Яны ў камерах насамрэч вельмі кепскія — то былі вошы, потым ковід, зараз вось да Пачобута падсадзілі хворага чалавека. Усё гэта метады псіхалагічнага і фізічнага ціску на палітвязня. 

    Пісаць Андрэю Пачобуту трэба на адрас: следчая турма №8. 222163, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.

     

    Турэмная адміністрацыя ацэньвае стан здароўя журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына як здавальняючы. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу, які атрымала маці журналіста Людміла Івашына з турмы на свой зварот.

    У афіцыйным адказе гаворыцца пра тое, што па выніках агляду вузкімі спецыялістамі (у тым ліку лекарам-кардыёлагам) патрэбы ў стацыянарным абследаванні Івашына не ўстаноўлена. Вынікаў паўторнай ЭКГ сваякам не даюць.

    А жонка журналіста Вольга Івашына чакае адказу на свае скаргі ад пракуратуры. Івашына падавала ў тым ліку заяву пра прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці следчага Лаўрэнчука за тое, што той на беларускамоўныя звароты дае расейскамоўныя адказы. А паводле заканадаўства адказ павінен быць на мове звароту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці