• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стала вядома, па якім артыкуле затрыманы журналіст «Белсата» Ігар Ільяш

    Ігар Ільяш з’яўляецца падазраваным па ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

    Сёння суд разглядаў скаргу на затрыманне Ільяша, але пакінуў яе без задавальнення.

    Ігара Ільяша затрымалі 16 ліпеня, у ягонай кватэры прайшоў вобшук. Ягоныя акаўнты ў сацыяльных сетках былі выдаленыя, а аналітычны тэлеграм-канал – захоплены сілавікамі. Ільяша спачатку адвезлі ў Следчы камітэт, а пасля змясцілі ў ІЧУ. 19 ліпеня стала вядома, што журналіст застанецца за кратамі яшчэ прынамсі да 26 ліпеня.

    20 ліпеня праваабаронцы прызналі Ігара Ільяша і іншых затрыманых журналістаў палітвязнямі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці