• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце затрыманы журналіст Алег Супрунюк

    Рэдактар ​​навін сайта "Першы Рэгіён" Алег Супрунюк затрыманы ў Брэсце 6 ліпеня. Пра гэта паведамляе выданне.

    Па словах жонкі Алега Пятровіча, мужа прыкладна ў 22:20 забралі з дома супрацоўнікі міліцыі. Калі яго звезлі, яна спрабавала даведацца, дзе яе муж і ў чым яго вінавацяць. Ёй паведамілі, што знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Брэста, затрыманы. Па якой прычыне затрыманы журналіст, участковы не сказаў, растлумачыў, што не мае права гаварыць.

    7 ліпеня стала вядома, што рэдактара навінаў Алега Супрунюка вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Яго даставілі ў суд Ленінскага раёна Брэста. Справа тычыцца падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу, фотаздымак у якім раней быў прызнаны экстрэмісцкім.

    Цяпер Супрунюку пагражае вялізны штраф альбо адміністрацыйны арышт.

    Прызнанне журналісцкіх матэрыялаў экстрэмісцкімі і прыцягненне калег да адказнасці — адна з найбольш вострых праблем у сферы медыя цяпер у Беларусі.

    Алег Супрунюк — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, некаторы час узначальваў яе брэсцкую суполку. Працаваў у газеце “Брестский курьер” і іншых выданнях. Цяпер — рэдактар ​​навін сайта «Першы Рэгіён». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці