• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапарламент заклікаў адключыць Беларусь ад SWIFT і перадаць правы БТ «Белсату»

    Еўрапарламент заклікае Раду ЕС увесці новыя індывідуальныя і сектаральныя санкцыі супраць Мінска. Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі, прысвечанай сітуацыі з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску, па якім у чацвер адбудзецца галасаванне, піша ТАСС.

    «Заклікаем Раду ЕС як мага хутчэй пашырыць спіс асоб і арганізацый, на якія распаўсюджваюцца санкцыі ЕС, уключыўшы туды адказных за перахоп і прымусовую пасадку рэйса Ryanair, а таксама за затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі», — гаворыцца ў дакуменце.

    У ім таксама ідзе гаворка пра неабходнасць тэрмінова прывесці ў выкананне чацвёрты пакет санкцый, які ўключае асоб, «датычных да электаральных махінацый і парушэння правоў чалавека», суддзяў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія ўдзельнічалі ў затрыманні і прыцягненні да адказнасці апазіцыянераў.

    Асобна аўтары рэзалюцыі заклікалі ўвесці санкцыі супраць тэлежурналіста Марата Маркава, які браў інтэрв’ю ў затрыманага Пратасевіча.

    Таксама прапануецца ўвесці сектаральныя санкцыі, «якія закранаюць гандаль сырой нафтай і нафтавымі прадуктамі, калійную, сталеліцейную і дрэваапрацоўчую прамысловасць».

    Акрамя таго, аўтары рэзалюцыі заклікаюць спыніць супрацоўніцтва і фінансаванне беларускіх дзяржаўных банкаў і абмежаваць крэдытныя лініі міжнародных банкаў для даччыных банкаў у Беларусі, а таксама разгледзець пытанне аб часовым выключэнні Беларусі з сістэмы SWIFT.

    Да санкцый, у тым ліку забароны на палёты для беларускіх авіякампаній, прапануюць далучыцца і іншым краінам-партнёрам ЕС.

    Еўрапарламентарыі заяўляюць аб неабходнасці прыпыніць супрацоўніцтва еўрапейскіх кампаній, у прыватнасці Siemens, з беларускімі партнёрамі, а таксама перадачу тэхналогій. Пры гэтым яны заклікаюць да скаардынаваных дзеянняў ЕС па кампенсацыі шкоды краінам, якія пацярпелі ад санкцый з боку Мінска, і пераарыентацыі бізнэсу на прыватныя кампаніі, не звязаныя з уладай.

    «Еўрапарламент сур’ёзна заклапочаны спрыяннем Расіі рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку за кошт фінансавай падтрымкі і цеснага супрацоўніцтва спецслужбаў», — гаворыцца ў дакуменце.

    Яго аўтары заклікаюць «расследаваць ролю Расіі» ў інцыдэнце з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair і, у выпадку выяўлення датычных да гэтага наўпрост ці ўскосна грамадзян РФ, увесці ў дачыненні да іх санкцыі.

    Краіны-ўдзельніцы ЕС заклікаюць аб’яднаць намаганні, асабліва па частцы абмену разведзвесткамі, па сітуацыі ў Беларусі і «выслаць усіх вядомых афіцэраў беларускай выведкі» з тэрыторыі ЕС.

    «Заклікаем старшыню абмежаваць доступ супрацоўнікаў амбасады Беларусі ў Брусэлі ў Еўрапарламент, а таксама іх фізічны і віртуальны ўдзел у мерапрыемствах ЕП і перагледзець пытанні абмену інфармацыяй з беларускай дыпмісіяй», — абвяшчае дакумент.

    Еўрадэпутаты выступілі за прыпыненне членства Беларусі ў міжнародных спартыўных арганізацыях і абмежаванне доступу зборнай краіны на міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку Алімпійскія Гульні ў Токіа.

    Таксама яны выказаліся за пазбаўленне беларускага дзяржтэлебачання правоў на трансляцыю матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе і за бязвыплатную перадачу гэтых правоў «Белсату».

    Рэзалюцыя Еўрапарламента мае рэкамендацыйны характар.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці