• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту не перадаюць лекаў для сэрца

    Пра гэта расказала жонка палітзьняволенага журналіста Аксана Пачобут. Паводле яе інфармацыі, лекі для Анджэя прынялі ў СІЗА Жодзіна, аднак потым не перадалі непасрэдна Пачобуту. У яго хворае сэрца, зьбіваецца рытм.

    Трох палітзьняволеных зь незарэгістраванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі — Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву — вывезьлі ў Польшчу зь СІЗА. Яны ня маюць права вярнуцца ў Беларусь.

    Вядома, што вызваленьне ўзамен на дэпартацыю з краіны прапаноўвалі таксама Анджэю Пачобуту і старшыні незарэгістраванага СПБ Анжаліцы Борыс, але яны адмовіліся.

    «Справа палякаў»

    10 сакавіка сілавікі завялі крымінальную справу за правядзеньне імпрэзы ў польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута ў Берасьці. Тады затрымалі сузаснавальніка школы, 43-гадовага берасьцейца, і дырэктарку Ганну Панішаву. Пазьней стала вядома аб ператрусах у Лідзе, Ваўкавыску і затрыманьнях Ірэны Бярнацкай і Марыны Цішкоўскай.

    23 сакавіка ў Горадні затрымалі Анжаліку Борыс, а яшчэ праз два дні — Анджэя Пачобута.

    Усіх арыштаваных у «Польскай справе» праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі. Санкцыя крымінальнага артыкула прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці