• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрымалі да суда рэдактара спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік

    Ірыну Новік выклікалі да ўчастковага, журналістка прыйшла ў пастарунак, дзе яе і затрымалі. Затым супрацоўнікі міліцыі паехалі да Ірыны дадому, каб правесці агляд.

    Ірыну Новік змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання да суда. Верагодна, ён пройдзе заўтра ці паслязаўтра. Ірыну будуць судзіць як фізічную асобу па арт. 19.11 КаАП "Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць».

    Пра гэта галоўны рэдактар  Hrodna.life Аляксей Шота даведаўся ад прадстаўніка РАУС Андрэя Пігульскага.

    Нагадаем, 30 мая быў затрыманы Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrod­na life. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд экстрэміскіх матэрыялаў. У кватэры, дзе прапісаны  Аляксей Шота, сілавікі правялі агляд. У яго вынялі ноўтбук, тэлефон, тры старых жорсткіх дыскі і бчб-парасон (!).

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці