Сафіі Сапега, якую затрымалі з Пратасевічам, прад’явілі абвінавачванне
Сафія Сапега стала падазраванай па ч.3 артыкула 130 КК — "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці".
Па гэтым артыкуле ёй пагражае да 12 гадоў турмы.
Беларускія праваабаронцы прызналі Сафію Сапегу (грамадзянку Расіі) палітвязнем. Сафія арыштаваная на два месяцы.
Сафія Сапега дала першыя паказанні з ізалятара ў Мінску, яна назвала сябе рэдактарам Telegram-канала, які публікуе асабістыя дадзеныя беларускіх сілавікоў.
Дзяўчыну затрымалі разам з адміністратарам Тэлеграм-каналаў, блогерам Раманам Пратасевічам 23 мая. Яны былі на борце самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс самалёт экстранна сеў у мінскім аэрапорце з‑за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.
Рамана Пратасевіча і Сафію Сапега затрымалі. Супраць пратасевіча заведзена крымінальная справа па некалькіх артыкулах, у тым ліку аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.