• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адвакатка Пратасевіча падала скаргу ў Генпракуратуру, патрабуе сустрэчы і медыцынскага агляду палітвязня

    Адвакатка Інэса Аленская скардзіцца на адсутнасьць доступу да падабароннага і настойвае на тэрміновым мэдыцынскім аглядзе Рамана Пратасевіча.

    У скарзе Інэса Аленская напісала, што ўжо два дні ня можа трапіць да падабароннага і просіць прыняць захады пракурорскага рэагаваньня. Акрамя таго, адвакатка падала хадайніцтва аб неадкладным мэдыцынскім аглядзе Пратасевіча — на просьбу ягоных бацькоў, якія «ў паніцы і шукаюць сына па ўсіх лякарнях». У хадайніцтве пералічаны неабходныя для правядзеньня працэдуры, паведамляе арганізацыя «Право на защиту».

    Адно хадайніцтва юрыстка падала ва ўправу Сьледчага камітэту Менску, другое факсам у Камітэт дзяржбясьпекі.

    «Факс прыняты, пацьверджаньне атрыманьня ёсьць», — адзначыла адвакатка.

    Аленская дадала, што безвынікова спрабавала ўбачыцца з Пратасевічам два дні, але ні яна, ні сваякі ня ведаюць, дзе ён насамрэч знаходзіцца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці