• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатографу-фрылансеру Валерыю Юдзіну прысудзілі штраф у 15 базавых за сцяжок у машыне

    Фатографу-фрылансеру Валерыю Юдзіну з Гродна 28 красавіка прысудзілі штраф у 15 базавых велічыняў (435 BYN) за налепку і сцяжок ў яго аўтамабілі.

    У Кастрычніцкім судзе Гродна суддзя Віталь Лабоцкі прыйшоў да высновы, што фатограф спецыяльна размясціў гэтыя сімвалы ў аўто і такім чынам правёў “адзіночны пікет”.

    Юдзін прыводзіў у судзе аргументы, што маленькі сцяжок у аўто не з’яўляецца пікетаваннем, спасылаўся на Канстытуцыю.

    У заклад да выплаты штрафа ў Валерыя Юдзіна забралі асабісты смартфон, а працоўны тэлефон, які забралі падчас агляду, суддзя пастанавіў вярнуць, бо фатограф прывёз дакументы, што тэлефон належыць арганізацыі, дзе ён працуе.

    Валер Юдзін правёў амаль двое сутак за кратамі ў гарадзенскім ізалятары, умовы ўтрымання там ён лічыць невыноснымі. Па словах фатографа, ён адразу быў аднесены да «палітычных» — так называюць супрацоўнікі ізалятара людзей, якіх затрымліваюць за падобныя  «правапарушэнні». Ім не дазваляюць сядзець або ляжаць на нарах днём да адбою, у адваротным выпадку пагражаюць карцарам. Будзяць ноччу, ставяць да сценкі з рукамі за спіной і па камандзе кантралёра загадваюць назваць свае дадзеныя, артыкул, па якім затрыманы, і месца жыхарства. Да «звычайных» арыштантаў гэтыя меры не прымяняюцца.

    Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Быў затрыманы 22 красавіка, калі выяджаў на сваім аўтамабілі на працу. Супрацоўнік ДАІ выклікаў
    людзей у цывільным, якія суправадзілі фатографа ў Кастрычніцкі РАУС Гродна, дзе мужчыну затрымалі на 2‑е сутак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці