• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітык Роберт Бедрань стаў «хросным бацькам» журналіста Анджэя Пачобута

    Анджэй Пачобут, журналіст, сябра ГА “БАЖ” і актывіст польскай меншасці ў Беларусі і яшчэ восем палітвязняў рэжыму Лукашэнкі атрымалі 28 красавіка "хросных бацькоў" з ЕС.

    Журналісту Анджэю Пачобуту прад’яўленае абвінавачванне па арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні»).

    Анджэй атрымаў апеку дэпутата Еўрапейскага парламента, старшынёй дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня, піша znadniemna.pl.

    Гэта адбылося у межах акцыі «Усынаўленне зняволенага» — акцыі, якая была створаная нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libere­co — партнёрства па правах чалавека».

    Актывісты акрганізацыі ў межах акцыі заклікалі да салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

    Кампанія #WeS­tand­BYy­ou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія змагаюцца за свабодныя і сумленныя выбары, дэмакратызацыю краіны, вяршэнства закона і павагу правоў чалавека. Той, хто хоча падтрымаць ахвяр палітычнага пераследу ў Беларусі, можа зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з хэштэгам #WeS­tand­BYy­ou.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці