Мінчанку пакаралі годам «хатняй хіміі» за абразу прэзідэнта ў Тэлеграм-канале
У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 красавіка вынесны прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч. Дзяржабвінаваўца — пракурор Ганна Лапянок.
Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб невыездзе. Раней яна прымала ўдзел у масавым мерапыемстве 23 студзеня і была затрыманая на трое сутак.
Згодна з матэрыяламі справы Вольга Насыр у адным з Telegram-каналаў размясціла ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы паведамленні з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі. Гэтая інфармацыя стала даступная неабмежаванаму кола карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт. Сярод іншага назвала яго «вусатым тараканам».
Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры Першамайскага раёна Мінска прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання, дастатковасці сабраных доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Вольга разведзеная, мае дзіця 9 гадоў. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.
Віну прызнала цалкам, у здзейсненым раскайваецца, кажа, што трэба было прытрымаць эмоцыі.
У вольны час пісала ў телеграм чатах. Пасля прачытаных навін не магла стрымаць сябе. У верасні пісала ў групе Менск 97, затрымалі 22.01.2021 г.
Дзяржабвінаваўца на папярэднім пасяджэнні запрасіў для Вольгі абмежаванне волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Суддзя Максім Трусевіч вынес прысуд такі, які і запрасіў пракурор — адзін год «хатняй хіміі».