Ліст салідарнасці ад «Індэкса цэнзуры» з беларускімі журналістамі
15 красавіка 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
«Індэкс цэнзуры» (Index on Censorship) хацеў бы скарыстацца гэтай магчымасцю, каб падзякаваць вам, Беларускай асацыяцыі журналістаў, за неверагодна важную працу, якую вы робіце. Без інфармацыі і дадзеных, якія вы збіраеце і публікуеце, мы не мелі б настолькі дакладнай карціны пераследу журналістаў рэжымам.
Мы ведаем, што ваша прыхільнасць збору такой інфармацыі нясе вялікую асабістую рызыку і ахвяру, і мы хочам, каб вы ведалі, што ваша жыццястойкасць і рашучасць ў абароне свабоды слова пад такім жахлівым ціскам не застаецца незаўважаным. Мы вельмі шануем гэта і цэнім.
Index салідарны з вамі і вашымі сябрамі, і мы спадзяемся на працяг нашай сумеснай працы ў наступныя тыдні, месяцы і гады.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Беларускую прапагандыстку Марыю Пятрашка ўзялі на расійскае тэлебачанне
22.08.2024
Глыбоцкі Telegram-канал скаціўся да асабістых абразаў на адрас Зміцера Лупача
30.09.2024
Турма замест канцэртнай пляцоўкі: майстэрства ілюстрацыі ад тэлеканала «Гродна Плюс»
03.01.2024
Полк Каліноўскага і АВВА выступілі ў падтрымку «Белсату»
20.08.2024