• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ліст салідарнасці ARTICLE 19 з беларускімі журналістамі

    16 красавіка, у Мінску пройдзе ХІ З’езд ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Вітанні дэлегатам З’езда ўжо сёння прыходзяць на адрас БАЖ ад нашых міжнародных партнёраў.

    Гэта ліст салідарнасці ад праваабрончай арганізацыі ARTICLE 19.

     

    З нагоды Кангрэса БАЖ, я хацела бы выказаць нашу салідарнасць з усімі журналістамі Беларусі, якія працягваюць выконваць сваю важную працу ў надзвычай складаных умовах. Менавіта дзякуючы вашай мужнасці і адданасці свет ведае пра зверствы, учыненыя беларускімі ўладамі ў дачыненні да сваіх грамадзян да і пасля сфальсіфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

    Беларускія журналісты працуюць у надзвычай складаных умовах на працягу ўжо больш двух дзесяцігоддзяў, сутыкаючыся з пераследам, затрыманнем і пазбаўленнем прафесіі праз запалохванне і пагрозы, але яны мужна працягваюць асвятляць сітуацыю, нягледзячы на ўсе рызыкі. Нашы думкі разам з усімі калегамі, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні, у тым ліку з адважнымі журналісткамі Дар’яй Чульцовай, Кацярынай Андрэевай, Кацярынай Барысевіч, і журналістам Андрэем Аляксандравым, які працаваў з намі ў Лондане, і якога мы ведаем, як прафесіянальнага і адданага сваёй справе журналіста. Мы працягнем прыцягваць увагу грамадскасці да іх сітуацыі і выступаць за іх неадкладнае вызваленне.

    Дарагія беларускія сябры, ваша мужнасць з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас, тых, хто абараняе свабоду выказвання па ўсім свеце. Ваша адданасць журналісцкай прафесіі натхняе, і Артыкул 19 захапляецца вашай рашучасцю змагацца за свабоду прэсы, нягледзячы на рызыкі, з якімі вы сутыкаецеся. Мы не можам быць з вамі ў гэты важны дзень, але я хацела бы, каб вы ведалі, што мы заўсёды будзем стаяць на вашым баку, і на баку беларускага народа, які змагаецца за свае правы. Дзякуй за вашу неверагодную працу, мы ганарымся, што мы — вашы партнёры.

    Куін МакК’ю,
    Выканаўчы дырэктар ARTICLE 19

    Вітальны зварот Міжнароднага ПЭНа да ўдзельнікаў З’езду БАЖ

    Вітальны ліст Міжнароднай федэрацыі журналістаў да ўдзельнікаў З’езду БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці