• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура вынесла папярэджанне гродзенскаму журналісту Анджэю Пісальніку

    Пракуратура Гродна абвясціла афіцыйнае папярэджанне актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў, журналісту Анджэю Пісальніку аб недапушчальнасці парушэння закона.

    Аб гэтым БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

    Паведамляецца, што ў пачатку красавіка Анджэй Пісальнік у эфіры польскіх радыёстанцый «Radio 24» І «Radio 4» выказаў шэраг меркаванняў.

    «Мэта выказванняў — узбудзіць у насельніцтва нацыянальную варожасць і варожасць на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю аб іх дзейнасці», — гаворыцца з паведамленні.

    «Так, Анджэй Пісальнік заявіў, што ў беларускіх СМІ распачатая шырокамаштабная прапаганда супраць Польшчы. І робіцца гэта для таго, каб «стварыць вобраз палякаў як людзей другой катэгорыі». Маўляў, беларуская прапаганда хоча ачарніць палякаў у вачах грамадства і зрабіць іх ворагамі народа,»як было ў сталінскія часы». На думку актывіста, збор праваахоўнымі органамі звестак аб вучнях, якія праходзяць навучанне ў грамадскіх школах, — гэта форма застрашвання настаўнікаў і вучняў, а таксама намер уладаў да дыскрэдытацыі і далейшай адмовы насельніцтва Беларусі ад навучання польскай мове, гісторыі і польскасці ў цэлым. Дадзеныя выказванні ў сродках масавай інфармацыі заведама беспадстаўныя і відавочна накіраваны на распальванне міжнацыянальнай варожасці», — падкрэслілі ў пракуратуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці