• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Докшыцах затрымалі журналістаў Змітра Лупача і Алену Шабуню

    Сёння, 13 красавіка, у Докшыцах затрымалі журналістаў-фрылансераў Змітра Лупача і Алену Шабуню.

    Алена Шабуня і Зміцер Лупач

    Яны паехалі на судовы працэс ксяндза Рамана Мурзіча (разглядалі адміністрацыйную справу за кіраванне аўтамабілем без правоў кіроўцы. — Рэд.), туды прыйшлі і докшыцкія грамадскія актывісты. Але і ксёндз, і яго адвакат выказаліся супраць таго, каб на судовым пасяджэнні хтосьці прысутнічаў (працэс адкрыты. — Рэд.). Баяліся, што ксяндза могуць пакараць вялікім штрафам альбо арыштам з прачыны грамадскага рэзанансу. Ксяндза Мурзіча ўсё ж аштрафавалі, да слова.

    Раман Мурзіч у раёне вядомы сваёй прынцыповай пазіцыяй у адстойванні справядлівасці. У часе жнівеньскіх падзей ён выступіў на докшыцкай плошчы з крытыкай гэтак званых аддзелаў ідэалогіі, абвінаваціўшы іх у трансляванні хлусні і сутыкненні лбамі беларусаў. На ягоным касцёле вісеў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, піша «Наша Ніва».

    Тады Зміцер Лупач і Алена Шабуня паехалі па сваіх справах. Паводле слоў сведак інцыдэнту, на цэнтральнай плошчы горада журналістаў затрымала міліцыя, калі тыя рабілі відэаздымкі для відэафельетона Змітра Лупача.

    Журналістаў пратрымалі ў РАУСе 3 гадзіны, правялі з імі гутарку пасля чаго адпусцілі. А затрымалі іх міліцыянты таму, што яны вялі здымкі ў Докшыцах насупраць райвыканкама.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці