• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чыноўніца пра «экстрэмізм» у кнізе пра націдэю: гэта службовая інфармацыя

    Пратакол пасяджэння, на якім кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" прызналі экстрэмісцкай, гэта "службовая інфармацыя". На гэтым у размове з Еўрарадыё настойвае Вольга Тапдэмір, намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінаблвыканкама. 4 сакавіка чыноўніца ўваходзіла ў Мінскую абласную экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі, якая і дала заключэнне, што кніга змяшчае "прыкметы праяўлення экстрэмізму".

    Еўрарадыё папрасіла азнаёміцца з заключэннем камісіі, каб даведацца, у чым менавіта знайшліся «прыкметы праяўлення экстрэмізму». Бо кніга складзена з інтэрв’ю, якія гучалі ў нашым эфіры. А мы выконваем беларускае заканадаўства, а значыць, для нас вельмі важна выкараніць любыя праявы экстрэмізму ў нашай працы!

    «Па-першае, я не бачу, з кім я размаўляю, — я па тэлефоне ў прынцыпе ніякіх каментароў нікому не даю, — адказала Вольга Тапдэмір, калі мы папрасілі яе пераслаць нам заключэнне камісіі. — Па-другое, копію пратакола я вам не вышлю — гэта службовая інфармацыя».

    Еўрарадыё: Дык у чым менавіта вы знайшлі «прыкметы экстрэмізму»? Вам не спадабалася вокладка або канкрэтная цытата?

    «Гэта пытанні не да мяне. З гэтым ужо будуць разбірацца іншыя службы і арганізацыі», — сказала чыноўніца перад тым, як пакласці трубку.

    Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» выйшла з друку ў 2020 годзе. Яна складаецца з 85 інтэрв’ю ў рамках праграмы «Ідэя Х» на Еўрарадыё. Вядучыя праграмы Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў спрабавалі высветліць, якая яна — нацыянальная ідэя Беларусі — і ці ёсць яна наогул.

    Да нядаўняга часу выданне можна было свабодна набыць у «Акадэмкнізе» і іншых крамах, а таксама анлайн. У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваным на сайце Міністэрства інфармацыі, кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя» пакуль няма. Аднак жыхара Ждановічаў, падчас ператрусу ў якога знайшлі гэту кнігу, ужо судзілі за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Таксама ў Беларусі нядаўна прызналі экстрэмісцкай кнігу «Беларускі Данбас», якую выдалі ва Украіне журналісты «Белсата» Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці