• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сярод затрыманых у Расеі ля калёніі, дзе сядзіць Навальны – карэспандэнт «Белсату»

    Паліцыя ў горадзе Пакроў каля калёніі, дзе адбывае пакараньне расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, затрымала некалькіх чалавек.

     

    Сярод васьмі затрыманых — кіраўніца прафсаюзу «Альянс лекараў» Анастасія Васільева, вядоўца Ютуб-каналу «Штаб Навальнага» Дзьмітрый Нізоўцаў, людзі ў мэдычных халатах і некалькі журналістаў.

    Телеграм-каналы ўдакладняюць, што сярод затрыманых таксама карэспандэнт CNN Мэт’ю Чэнс і расейскі карэспандэнт «Белсат ТВ» Іван Слабадзенюк.

    Раней 6 красавіка прыхільнікі Навальнага, уключна з мэдыкамі з прафсаюзу «Альянс лекараў», сабраліся каля калёніі № 2 у Пакрове, патрабуючы даць зьняволенаму палітыку кваліфікаваную мэдычную дапамогу.

    Анастасія Васільева распавяла, што падала заяўку на імя намесьніка начальніка калёніі з просьбай наведаць Навальнага. Паводле Васільевай, у наведваньні ёй адмовілі, бо ва ўстанове сёньня няма прыёмных гадзін. Пазьней яна заявіла журналістам, што каманда «Альянсу лекараў» будзе прыяжджаць да калёніі да таго часу, пакуль да Навальнага не дапусьцяць лекара ці не перавядуць палітыка ў цывільную лякарню.

    Напярэдадні Аляксей Навальны паведаміў праз сваіх адвакатаў, што трое з пятнаццаці чалавек у яго атрадзе шпіталізаваныя з сухотамі. У самога Навальнага турэмныя лекары зафіксавалі тэмпэратуру 38,1 і моцны кашаль. Палітык працягвае галадоўку з патрабаваньнем даць яму цывільнага лекара.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці