31 сакавіка — апошні дзень вылучэння дэлегатаў на З’езд ГА «БАЖ»
16 красавіка сябры грамадскага аб’яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" маюць сабрацца на чарговы з’езд, падвесці вынікі працы за прайшоўшыя тры гады, абраць кіраўніцтва і абмеркаваць стратэгію працы на бліжэйшы час.
Сёння апошні дзень для вылучэння дэлегатаў. Вы можаце зрабіць гэта ў сваёй рэдакцыі або разам з калегамі з іншых рэдакцый, якія таксама з'яўляюцца сябрамі арганізацыі.
Дэлегатам з’езду можа быць абраны любы сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
У рэгіянальных філіях з 1 студзеня па 31 сакавіка праходзяць сходы па вылучэнню дэлегатаў.
Таксама ўсе БАЖаўцы могуць правесці адпаведны сход у сваёй рэдакцыі або па месцы жыхарства.
Адзін чалавек мае права ўдзельнічаць у вылучэнні дэлегатаў толькі на адным сходзе. Правядзенне сходаў афармляецца пратаколам па ўзоры з рэгістрацыйным аркушам (унізе старонкі), пратаколы дасылаюцца ў папяровым выглядзе ў офіс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе: просім заказным лістом на 220004 г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 да 1 красавіка 2021 года.
Прадстаўніцтва дэлегатаў на з’езд вызначанае Радай па наступнай квоце:
— ад 5 – 10 сябраў ГА “БАЖ” — 1 дэлегат;
— ад 11 – 20 сябраў ГА “БАЖ” — 2 дэлегаты;
— ад 21 – 30 сябраў ГА “БАЖ” — 3 дэлегаты;
— і гэтак далей па аналогіі.
Таксама статус дэлегатаў з’езду ўжо маюць сябры Праўлення, кіраўнікі Кантрольна-рэвізійнай камісіі і Камісіі па этыцы, кіраўнікі зарэгістраваных філій ГА “БАЖ”.