• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўца арыштавалі на сем сутак за перапост відэа з лагатыпам забароненага ў Беларусі тэлеграм-канала

    У Магілёве 30 сакавіка суд пакараў актывіста Таварыства беларускай мовы Анатоля Прасаловіча сям’ю суткамі арышту. Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў перапост ў Facebook відэароліка з лагатыпам тэлеграм-канала, які ў Беларусі ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Рашэнне аб пакаранні Прасаловіча арыштам прыняла суддзя Ленінскага раённнага суда Магілёва Таццяна Касцюк.

    Згодна з матэрыяламі справы, Прасаловіч размясціў відэасюжэт ў сваім акаўнце ў Face­book, узяўшы яго ў іншага карыстальніка. У сюжэце распавядалася пра тое, як беларуская дыяспара ў Японіі зладзіла выставу, прысвечаную пратэстнаму руху ў Беларусі. Відэасюжэт пра гэтую падзею першапачаткова быў размешчаны ў папулярным телеграм-канале, які ўвосень 2020 года  ўлады прызналі экстрэмісцкім. У відэа захаваўся лагатып телеграм-канала, які знікаў з пачаткам прагляду.

    Разгляд адміністрацыйнай справы адбываўся па відэасувязі. Прасаловіч тлумачыў суддзі, што ведае пра тое, што дадзены телеграм-канал унесены ў спіс экстрэмісцкіх, і калі б бачыў лагатып, то ніколі б не размяшчаў яго ў сваім акаўнце. Лагатыпа папросту не было відаць, даводзіў абвінавачаны.

    Таксама Прасаловіч казаў, што раскайваецца ў правапарушэнні, і прасіў не караць яго арыштам, абяцаў выплаціць штраф. Нягледзячы на гэта, суддзя Касцюк пакарала актывіста ТБМ на сем сутак арышту.

    Анатоля Прасаловіча затрымалі ў Магілёве 27 сакавіка і да суда ўтрымлівалі ў ізалятары.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці