У Брэсце затрымалі незалежных журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука
25 сакавіка 2021
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Як паспела паведаміць у Facebook Мілана Харытонава, разам з Алесем Ляўчуком днем 25 сакавіка яна выйшла з кватэры, каб наведаць краму, але былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.
Паводле Міланы Харытонавай, іх збіраюцца везці у Маскоўскі РАУС города Брэста, каб скласці пратакол паводле артыкула 23.5 КаАП (“Парушенне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”).
Такія затрыманні на Дзень Волі для Міланы Харытонавай і Алеся Ляўчука ўжо традыцыйныя. У іх ёсць няпоўнагадовая дачка.
Вечарам Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука адпусцілі з РУУСа.
Забралі тэлефоны. Апыталі ў межах справы па арт. 23.5 КаАП (праца на замежае СМІ без акрэдытацыі). Пратакол правапарушэння яшчэ не складалі, ідзе праверка.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў