Аляксандра Буракова выклікаюць на допыт у СК і патрабуюць дэкларацыю аб прыбытках
Журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы) атрымаў позву прыйсці на допыт у Следчы камітэт сёння, 18 сакавіка.
Таксама яму ўручылі патрабаванне прад'явіць дэкларацыю аб прыбытках.
Журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы) атрымаў позву прыйсці на допыт у Следчы камітэт сёння, 18 сакавіка. Аляксандр пайшоў забіраць рэчы, адабраныя падчас ператрусу, а яму ўручылі павестку.
Таксама ад яго запатрабавалі прад’явіць дэкларацыю аб прыбытках за перыяд з 01.01.2020 па 28.02.2021 года.
Нагадаем, 16 лютага 2021 года сілавікі правялі ператрус у жыллі бацькоў Аляксандра Буракова, а 18 лютага — у яго дома. Буракоў кажа, што вобшук у яго невялікай кватэры праходзіў паўтары-дзве гадзіны, супрацоўнікі ГУБАЗіК літаральна перавярнулі ўсю кватэру.
Аляксандр Буракоў: “Гэта быў не вобшук, а пагром
Аляксандр Буракоў у прафесіі з 1998 года. Пачынаў працаваць на абласным магілёўскім тэлебачанні, пісаў у “Тыднёвік Магілёўскі” і магілёўскую газету “Дэ-факта”. З 2006 года супрацоўнічаў з “Радыё Рацыя”, затым з тэлеканалам “Белсат”. Апошнія 11 год працуе карэспандэнтам Deutsche Welle ў Беларусі.