• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Узламалі і захапілі Telegram-канал гродзенскага сайта Newgrodno.by, дзе нядаўна быў ператрус

    Telegram-канал гродзенскага інфармацыйнага сайта Newgrodno.by быў узламаны і захоплены невядомымі ўначы 18 лютага.​

    Як паведаміў рэдактар выдання Newgrodno.by Ігар Рэмзік (Бублікаў) службе маніторынгу ГА “БАЖ”, кантроль над Telegram-каналам цалкам страчаны.

    Яго аўдыторыя апошнім часам складала больш за 13 тысяч падпісчыкаў. Захоплены таксама і асабісты Telegram-канал рэдактара.

    Нягледзячы на правакацыі і значныя перашкоды для ажыццяўлення прафесійнай журналісцкай дзейнасці, Newgrodno.by працягвае працаваць у штатным рэжыме, ужо створаны новы Telegram-канал з адрасам: t.me/newgrodno.

    Нагадаем, 29 студзеня 2021 г. супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна пры падтрымцы байцоў АМАП прыйшлі ў рэдакцыйнае памяшканне Newgrodno.by, каб “правесці агляд”. Ператрус доўжыўся прыблізна паўгадзіны, у выніку з працоўнага месца быў выняты сістэмны блок камп’ютара.

    Фармальнай прычынай ператрусу стала публікацыя на партале Newgrodno.by ад 17 жніўня 2020 г. У гэтым матэрыяле была агрэгаваная інфармацыя з сайта дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА і размешчанае відэа з папулярнага Telegram-канала, які ўвосень 2020 г. быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

    У дачыненні Ігара Рэмзіка быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі).

    Защищаем данные и снижаем риски: 42 совета по безопасности смартфонов

    Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам?

    Вызов в милицию. Объяснения. Допрос. Руководство по безопасности для журналистов (часть 3)

    Вербовка, угрозы, шантаж. Руководство по безопасности для журналистов (часть 2)

    Актуальное руководство по безопасности для журналистов. Основные правила (часть 1)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці