• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомельскай вобласці людзей выклікаюць на допыты па справе Андрэя Аляксандрава

    Пра выклікі людзей у міліцыю на допыты "Палескай Вясне"  паведамілі з Мазыра і Калінкавічаў. Таксама дапытваюць людзей у Гомелі. 

    Усяго вядома пра тое, што ў Палескім рэгіёне мусяць дапытаць больш за дзесяць чалавек. Усе яны з’яўляюцца сведкамі ў так званай справе затрыманага журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава.

    Людзям задаюць каля 20 прыкладна аднолькавых пытанняў, якія тычацца аплаты штрафаў, прысуджаных падчас палітычных рэпрэсіяў за ажыццяўленне людзьмі сваіх правоў. Таксама пытаюць пра тое, ці са сваёй ініцыятывы людзі ўдзельнічалі ў мірных сходах (паводле версіі ўладаў — «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах»), просяць паказаць у мэсэжэрах тэлефонаў ліставанне з фондам салідарнасці ByHelp.

    Таксама запытваюцца, ці ведаюць людзі каму яшчэ маглі дапамагчы ў сплаце штрафаў Аляксандраў альбо Злобіна.

    Былы намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Андрэй Аляксандраў і ягоная дзяўчына Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня. Улады абвінавацілі іх у фінансаванні пратэставай дзейнасці праз аплату штрафаў і кошту знаходжання вязняў у месцах зняволення і распачалі крымінальную справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

    Беларускай прааабарончай супольнасцю Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна прызнаныя палітзняволенымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці