• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тры журналісцкія прафсаюзы Францыі выступілі ў падтрымку Андрэевай і Чульцовай напярэдадні суду над імі

    Напярэдадні суду над супрацоўніцамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай) і Дарʼяй Чульцовай тры прафсаюзы францускіх журналістаў заклікалі ўрад сваёй краіны нагадаць беларускім уладам пра іхныя абавязкі ў галіне дэмакратыі, перадае БелаПАН.

    У сумеснай заяве «Беларусь: у найвышэйшай ступені сымбалічны працэс» падкрэсьліваецца, што Андрэева і Чульцова, абвінавачаныя ўва ўдзеле ў маніфэстацыі і парушэньні працы транспарту, усяго толькі асьвятлялі акцыю пратэсту, а цяпер «падзяляюць сумны лёс яшчэ дзевяці журналістаў».

    Прафсаюзы заклікалі да «мабілізацыі эўрапейскіх журналістаў», а сваіх калег-суайчыньнікаў — як мага шырэй асьвятліць працэс над Андрэевай і Чульцовай.

    Зварот падпісалі

    • SNJ — Нацыянальны прафсаюз журналістаў.

    • SNJ-CGT — Нацыянальны прафсаюз журналістаў, афіляваны з найбуйнейшым францускім прафэсійным абʼяднаньнем Усеагульная канфэдэрацыя працы.

    • CFDT jour­nal­istes — журналісты, якія ўваходзяць у Францускую дэмакратычную канфэдэрацыю працы.

    Раней вызваліць журналістак Андрэеву і Чульцову заклікалі

    • ЗША,

    • Міжнародная фэдэрацыя журналістаў,

    • Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў,

    • Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў,

    • Нямецкі саюз журналістаў,

    • Беларуская фэдэрацыя журналістаў

    • і іншыя.

    Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову затрымалі 15 лістапада ў адным з дамоў на «плошчы Пераменаў», калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць аб загінулым Раману Бандарэнку. Ім пагражае да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.

    Працэс над імі пачнецца 9 лютага а 10‑й гадзіне ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці