• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Менчука асудзілі на паўтары гады «хатняй хіміі» за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка з ГУБАЗіК

    У судзе Фрунзенскага раёна пятага лютага вынеслі прысуд тэхніку-праграмісту Аляксею Мачалаву, абвінавачанаму па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) за абразу ў тэлеграм-чаце начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча. Суддзя Ала Бушава пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта столькі прасіў пракурор Папкоў.

    Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by

    Таксама суддзя пастанавіла канфіскаваць ноўтбук у даход дзяржавы. І патлумачыла, што не задаволіла хадайніцтва адваката аб спыненні крымінальнай справы, бо «злачынства нанесла шкоду не толькі Бедункевічу, але і сям’і».

    Паводле абвінавачання, Аляксей Мачалаў у раённым чаце «Дамброўка‑5» абразіў Міхаіла Бедункевіча, напісаўшы «на вул. Галубка жыве адна з галоўных м****й ГУБАЗа Бедункевіч», тым самым прынізіў гонар і годнасць, асабістыя і прафесійныя якасці Бедункевіча. 

    На судзе Мачалаў сказаў, што цалкам прызнае віну і раскаяўся ў зробленым. Ён патлумачыў, што зрабіў гэта, бо ў той момант у яго было цяжкі эмацыйны стан, былі цяжкасці на вучобе. Ён убачыў інфармацыю пра Бедункевіча ў тэлеграм-канале «МотолькоПомоги» і вырашыў напісаць абразу ў чаце раёна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці