• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр комік, аўтар «Рудабельскай паказухі» Васіль Качэня. Яму было ўсяго 36 гадоў

    Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў ягоны сябар Андрэй Павук. Прычыны смерці невядомыя. Брат знайшоў Васіля нежывым на падлозе, калі зайшоў праведаць.

    Васіль Качэня, фота з Укантакце.

    «Мы з Васілём знаёмыя ад пачатку 2000‑х. Сам ён родам з Ельска, а ў Акцябрскім апынуўся як перасяленец.

    Васіль вучыўся на мастака ў Бабруйску, там трапіў у рыцарскі клуб. Ведаю, што ўзнаўляў шлемы, мячы.

    Прыязджаў з рыцарамі да нас на дзень горада. Гэта быў вельмі харызматычны, імпазантны чалавек, металіст, жартаўнік. І калі я пачаў займацца блогерствам, з разлікам на шоу, то ўспомніў пра Васіля», — расказвае Павук.

    Васіль Качэня палюбіўся публіцы. Чытаючы афіцыйныя навіны, рабіў гэта на трасянцы, парадыйна, вельмі таленавіта. Людзям падабалася гэтая іпастась Васіля, здаецца, яму атрымалася рэалізаваць сябе ў ролі вядучага і акцёра.

    Да супрацы блогераў запрашаў тэлеканал «Белсат», яны мелі колькі хвілін у гумарыстычнай перадачы «Вячэрнія шпілі».

    На жаль, Качэня меў вялікую загану, а менавіта — любоў да алкаголю. Хутчэй за ўсё, менавіта гэта і стала прычынай смерці. Качэня мог тыднямі сыходзіць у запой, нідзе не з’яўляцца, асабліва, калі пайшлі ахвяраванні за відэа «Рудабельскай паказухі».

    Раней на жыццё ён зарабляў тым, што фарбаваў машыны, рабіў зваршчыкам.

    Андрэй Павук восенню з’ехаў у Літву, прапанаваў гэта зрабіць і Васілю, але яму было цяжка мяняць свой лад жыцця, таму мужчына застаўся ў Беларусі.

    Вядома, што па месца прапіскі Качэні сілавікі прыходзілі з вобшукам па справе аб масавых беспарадках. У якасці каго там праходзіў Качэня, незразумела.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці