• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлефон журналіста Гардзіевіча, якога вінавацяць ў абразе прэзідэнта, зноў адправілі на экспертызу

    Карэспандэнт сайта “Першы Рэгіён” Сяргей Гардзіевіч зараз знаходзіцца пад хатнім арыштам у Драгічыне. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

    Карэспандэнт сайта “Першы Рэгіён” Сяргей Гардзіевіч

    Адвакат Зоя Дворак паведамляе, што днямі Сяргея Гардзіевіча выклікалі да следчага, дзе азнаёмілі з новай пастановай аб прызначэнні экспертызы яго мабільнага тэлефона.

    “Гаворка ідзе пра той жа тэлефон, які ўжо быў прадметам даследавання экспертаў. Аднак прызначылі паўторную экспертызу: верагодна лічаць, што можна будзе атрымаць інфармацыю, якую не атрымалі ў першы раз”, — распавяла адвакат.

    Не выключана, што падчас першай экспертызы проста не атрымалася разблакаваць тэлефон.

    “Калі б усё было проста, мы б рухаліся да лагічнага завяршэння справы. Але зараз прызначаюцца ўсё новыя экспертызы і, адпаведна, можна меркаваць, што ёсць моманты, без якіх не ўяўляецца магчымым скончыць следства і прыйсці да нейкага канчатковага выніку ці высновы”, — кажа адвакат.

    Карэспандэнт “Першага Рэгіёна” Сяргей Гардзіевіч знаходзіцца па хатнім арыштам з 25 снежня, абвінавачванне ў абразе прэзідэнта яму было прад’яўлена ў апошні дзень мінулага года. Журналіст не прызнае віну і не дае паказанняў супраць сябе, карыстаючыся гэтым правам згодна з артыкулам 27 Канстытуцыі Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці