ГА «БАЖ” і “Рэпарцёры без межаў” звярнуліся да спецдакладчыка ААН
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў” і "Рэпарцёры без межаў" звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пытаннях заахвочвання і абароне права на свабоду меркаванняў і іх выказвання. У звароте прыведзеная інфармацыя пра шматлікія факты крымінальнага пераследу медыя і журналістаў у Беларусі з верасня 2020 года.
У дакуменце пералічваюцца факты крымінальнага пераследу супрацоўнікаў Прэс-клуба Беларусь, рэдактара “Нашай Нівы” Ягора Марціновіча, журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч, фатографа “Новага Часу” Дзмітрыя Дзмітрыева, аператараў «Белсата» Дзмітрыя Буянава, Змітра Краўчука і аператара Арцёма Багаслаўскага, медыяменеджара, заснавальніка сайта journalby.com Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыны Ірыны Злобінай.
Журналіста Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну абвінавачваюць у фінансаванні пратэстаў
Катерина Борисевич остается в СИЗО. Пошел третий месяц заключения под стражу
«Амапавец адну нагу паставіў мне на рэбры, другой прыціснуў маю нагу». Дзмітрый Дзмітрыеў — пра затрыманне і арышт
Траіх журналістаў “Белсата” зрабілі падазраванымі па крымінальнай справе
Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча аштрафавалі на 15 базавых за ўдзел у акцыі пратэсту
«Вашу маму задержала финансовая милиция». Как задерживали сотрудников Пресс-клуба — рассказывают родные и адвокаты