• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Кааліцыя для жанчын у журналістыцы» выказвае занепакоенасць асабліва жорсткім стаўленнем беларускіх уладаў да жанчын-журналістаў

    Арганізацыя "Кааліцыя для жанчын у журналістыцы" звярнула ўвагу на інцыдэнт з вобшукам у рэдакцыі БелаПАН, падчас якога стала кепска журналістцы Таццяне Бублікавай. Арганізацыя выказвае занепакоенасць "асабліва жорсткім стаўленнем уладаў да жанчын-журналістаў".

    У адпаведнай заяве арганізацыя звяртае ўвагу, што са жніўня пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў Беларусь перажывае палітычны крызіс. Беларусь з’яўляецца прыкладам таго, як крытычныя мысляры і журналісты становяцца мішэнню. Дзяржава хоча кантраляваць наратыў праз абмежанне свабоды СМІ і прэсы. Праз рэпрэсіўны падыход працягваецца пераслед незалежных галасоў.

    У Індэксе свабоды прэсы Беларусь знаходзіцца на 153 месцы са 180 краін, што паказвае няўстойлівую сітуацыю са свабодай прэсы ў краіне.

    «Кааліцыя для жанчын у журналістыцы» зафіксавала некалькі выпадкаў пагроз і запалохвання ў дачыненні да жанчын-журналістак у Беларусі. Мы зноў патрабуем ад уладаў Беларусі паважаць свабоду слова і даць магчымасць свабоднай прэсе развівацца ў краіне без пераследу», — гаворыцца ў заяве.

    Кааліцыя для жанчын у журналістыцы (The Coali­tion For Women In Jour­nal­ism) была заснаваная ў 2017 годзе як некамерцыйная арганізацыя, якая ставіць на мэце патрымліваць сяброўскія адносіны паміж жанчынамі-журналістамі па ўсім свеце. Яны стварылі сетку настаўніцтва, прапагандуюць бяспечнае і спрыяльнае прафесійнае асяроддзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці