• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Аляксандра Кабанава будуць судзіць у Магілёве

    Крымінальную справу брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава будуць разглядаць у судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва. Дата пачатку працэсу пакуль невядомая, паведамляе "Вясна".

    Раней планавалася, што суд адбудзецца ў Брэсце, але старшыня Брэсцкага абласнога суда накіраваў справу блогера ў Вярхоўны суд для змены падсуднасці — каб справа разглядалася па-за межамі Брэсцкай вобласці.

    Беларускія праваабаронцы прызналі блогера Аляксандра Кабанава палітвязнем. 

    Палітвязень Аляксандр Кабанаў быў затрыманы 15 чэрвеня, калі пайшоў па выкліку ў паліклініку для кантролю па адбыцці карантыну, і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста. Тады суд пакараў блогера адміністрацыйным арыштам на 15 дзён. Аднак 20 чэрвеня блогер знік з ІЧУ. Ягоны лёс стаў вядомы праваабаронцам толькі 25 чэрвеня, калі ў бацькоў Аляксандра Кабанава адбыўся вобшук, а самога блогера этапіравалі ў Мінскі СІЗА‑1.

    Аляксандр Кабанаў знаходзіўся ў статусе падазраванага па крымінальнай справе, распачатай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

    Крымінальны пераслед звязаны з падзеямі ў Гродне 29 траўня, калі на цэнтральнай плошчы горада падчас збору подпісаў для вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці