Перакладчыца Вольга Калацкая праходзіць па крымінальным артыкуле
16 студзеня 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую затрымалі ў межах 342 арт. Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Пра гэта яе адвакату сёння паведамілі ў Фрунзенскім РУУС. Але пакуль невядома, якая частка гэтага артыкула інкрымінуецца і ў якім дакладна статусе спадарыня Вольга.
Вольгу Калацкую сёння павезлі на следчыя дзеянні.
Вольга Калацкая жыве з 89-гадовай мамай, якой патрабуецца догляд.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, «Гладыятар”, “Шрэк”, “Сямейку Смітаў” ды іншыя.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
YouTube удалил видео «Первого информационного»
08.10.2024
Экстрэмісцкімі абвешчаныя YouTube-канал «Медиа-Полесье» і блогер Кабанаў у «Одноклассниках»
01.08.2024
Палітзняволены блогер Аляксандр Ігнацюк адбывае прысуд у Наваполацку
20.08.2024
Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»
23.07.2024