Аўтара Tribuna.com і канала «ЧестнОК» Аляксандра Івуліна аштрафавалі на 810 рублёў
Сёння ў судзе Маскоўскага раёна адбыўся новы разгляд справы аўтара Tribuna.com Аляксандра Івуліна. У выніку суддзя пастанавіў аштрафаваць Аляксандра на 30 базавых велічынь (810 рублёў).
Фота з інстаграма Яўгена Савіна
15 лістапада аўтар YouTube-канала «ЧестнОК» быў затрыманы на акцыі пратэсту ў Мінску.
На наступны дзень ён выйшаў на волю да суда, які адбыўся 18 снежня, але ў працэсе быў абвешчаны перапынак для выкліку сведкі з боку абароны.
Сёння на суд над Івуліным прыехаў вядомы расійскі спартыўны блогер Яўген Cавін (Красава).
«На праспекце Газеты «Праўда» судзяць людзей, якія ў РБ кажуць праўду пра беларускі футбол. Такая лайв. Паходу, першы раз калі тапкі не дапамогуць?» — напісаў Савін, у якога жонка — беларуска, і вясновы каранцін ён праводзіў пад Слуцкам.