• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Любоў Лунёву аштрафавалі

     Суд Савецкага раёна аштрафаваў журналістку Любоў Лунёву на 30 базавых велічыняў за нібыта ўдзел у акцыі 7 снежня, якую журналістка асвятляла. Журналістка катэгарычна нязгодная з рашэннем, бо ўдзел у акцыі не прымала.

    Справа разглядалася 28 снежня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Журналістку прызналі вінаватай у тым, што 7 снежня яна нібыта ўдзельнічала ў несанкцыянаванай акцыі.

    Журналістаў «Белсата» Любоў Лунёву і Івана Куракевіча затрымалі 7 снежня на плошчы Якуба Коласа ў Мінску, калі яны працавалі на акцыі пенсіянераў.

    У дачыненні да журналістаў склалі пратаколы па артыкуле 23.34 і да суда даставілі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. У ЦІП Лунёвай стала дрэнна, яе шпіталізавалі ў кардыялагічнае аддзяленне 9‑й гарадской клінічнай бальніцы.

    Івана Куракевіча на наступны дзень асудзілі на 15 сутак арышту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці