• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крымінальную справу супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» перадалі ў Сьледчы камітэт

    Адвакатаў ужо выклікалі для правядзеньня допытаў з падазраванымі.

    Пра гэта паведаміла дачка кіраўніцы «Прэс-клюбу» Юліі Слуцкай Аляксандра.

    Стваральніцу «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, супрацоўнікаў арганізацыі — у саўдзеле.

    Юлія Слуцкая падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яе дзеяньні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу, паведаміў адвакат Антон Гашынскі БелаПАН.

    Астатнія — падазраваныя па ч.6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) і ч.2 арт. 243. Гэта праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, кіраўнік «Акадэміі Прэс-клюбу» Сяргей Якупаў, апэратар Пётар Слуцкі, сябра Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.

    22 сьнежня ў офісе і кватэрах супрацоўнікаў «Прэс-клюбу», а таксама Ксеніі Луцкінай прайшлі ператрусы ці агляды. Пасьля гэтага іх узялі пад варту. Вядома, што Алу Шарко 25 сьнежня перавялі ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.

    Што такое «Прэс-клюб»

    • «Прэс-клюб» — гэта «пляцоўка для прафэсійнага разьвіцьця мэдыясупольнасьці», «нефармальнае аб’яднаньне мэдыяпрафэсіяналаў, усіх тых, хто жадае ўдасканаліць журналісцкія ўменьні і працаваць у рытме прафэсійных стандартаў і трэндаў».

    • «Прэс-клюб» заснаваны ў 2011 годзе. У чэрвені 2014-га арганізацыя стала сябрам Міжнароднай асацыяцыі «Прэс-клюбаў» (Inter­na­tion­al Asso­ci­a­tion of Press Clubs). У лістападзе 2015 у Беларусі была зарэгістраваная культурна-асьветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клюб».

    • «Прэс-клюб» арганізуе прафэсійныя дыскусіі, трэнінгі, варштаты для журналістаў, займаецца мэдыяграматнасьцю, маніторынгам і аналізам фэйкаў і прыкладаў прапаганды ў дзяржаўных мэдыя.

    Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня «Прэс-клюбу». У 1995–2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007–2010 — галоўны рэдактар «Эўрапейскага радыё для Беларусі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці