• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенcкага журналіста Яна Романа апраўдалі за недаказанасцю віны

    Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 17 снежня перагледзеў адміністрацыйную справу журналіста Яна Романа паводле арт. 23.34 КаАП ад 11 жніўня і гэтым разам спыніў яе за недаказанасцю віны.

    У жніўні на падставе міліцэйскага пратакола суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў журналіста вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі (арт. 23.4 КаАП) і пакараў штрафам на 15 базавых велічынь.

    Ян Роман не пагадзіўся з судовым рашэннем і абскардзіў яго ў абласную інстанцыю. Гродзенскі абласны суд, разгледзеўшы скаргу, скасаваў рашэнне раённага суда ў дачыненні журналіста і вярнуў справу ў Кастрычніцкі райсуд на новы разгляд іншым суддзёй.

    Гэтым разам справу Романа вяла суддзя Алена Тоўсцік-Самойла. Адбылося некалькі пасяджэнняў — суддзя выклікала ў суд сведак-амапаўцаў, але яны ніводнага разу не з’явіліся. У судзе таксама было зачытанае рэдакцыйнае заданне журналіста, з якога вынікала, што Роман у той дзень выконваў прафесійныя абавязкі.

    Суд над Янам Романам быў звязаны з падзеямі 10 жніўня, калі яго затрымалі каля будынка Кастрычніцкага райаддзела міліцыі “людзьмі ў чорным”. Падчас затрымання праваахоўнікі жорстка збілі журналіста: выбілі чатыры зубы, зламалі руку, нос і костку твара. У такім фізічным стане амаль суткі яго трымалі пад вартай да суда. Роман тры месяцы знаходзіўся пасля на бальнічным, з‑за гэтага суд быў перанесены.

    «Мне сразу удар ногой – выскочили зубы и разбились очки». В Гродно избили тележурналиста

    Ян Роман зазначае, што рашэнне суда ад 17 снежня для яго даволі нечаканае.

    — На маёй практыцы не было такіх выпадкаў, калі прызнавалі рашэнне суда несапраўдным за недаказальнасцю віны, як бы апраўдалі мяне. Іншая справа, што я ўжо сплаціў штраф і дзяржава, калі супрацоўнікі міліцыі не будуць абскарджваць рашэнне суда, мусіць мне вярнуць грошы. Для мяне гэта таксама выглядае дзіўным, бо зазвычай наша дзяржава не вяртае ніколі тое, што ўзяла, — кажа журналіст.

    Справа пра збіццё Яна Романа знаходзіцца на праверцы ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці