• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барысевіч застаецца пад вартай. Суд не змяніў меру ўтрымання, нягледзячы на тое, што журналістка адна выхоўвае дачку

    Разгляд скаргі праходзіў у закрытым рэжыме. Публічна было абвешчана толькі рашэнне, саму Кацярыну ў суд не даставілі і на абвяшчэнне нават не падключылі яе па скайпе. Абарона прасіла абраць у дачыненні да Кацярыны Барысевіч меру, не звязаную з заключэннем пад варту.

    Гендырэктар «Тутбай медыя» Людміла Чэкіна і вядомы адвакат Дзмітрый Гарачка былі гатовы даць асабістае паручальніцтва, што Кацярына, знаходзячыся на волі, не будзе перашкаджаць следству. Аднак судзьдзя Тацяна Акавіты пакінула скаргу без задавальнення.

    Нагадаем, Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па ч. 3 арт. 178 КК (Разгалашэнне медычнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы, санкцыя артыкула прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення права на працу і прафесію), следства вядуць супрацоўнікі Генпракуратуры. Абвінавачванне прад’яўлена журналісту Кацярыне Барысевіч, якая рыхтавала артыкул аб Рамане Бандарэнку, і доктару Арцёму Сарокіну, які аказваў яму медыцынскую дапамогу.

    Адзначым, што ні Сарокін, ні Барысевіч раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, маюць пастаяннае месца жыхарства ў краіне і працу, станоўчую характарыстыку з месца працы.

    У Арцёма Сарокіна трое дзяцей, Кацярына Барысевіч адна выхоўвае непаўнагадовую дачку — усё гэта добра вядома следству, цяпер і суду, аднак мера стрымання застаецца максімальна строгай.

    Фармальна фігурантаў могуць утрымліваць пад вартай да суда да шасці месяцаў, затрымалі іх 19 лістапада.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці