• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Любоў Лунёву забрала з Акрэсціна «хуткая»

    Журналістка Белсата Любоў Лунёва ўначы выйшла з Акрэсціна ў суправаджэнні дактароў. Яе забрала «хуткая дапамога».

    Любоў Лунёва цяпер знаходзіцца ў 9‑й бальніцы Мінска ў аддзяленні кардыялогіі, паведамілі Свабодзе яе родныя.

    Любоў Лунёва была затрыманая разам з аператарам Іванам Куракевічам падчас асвятлення маршу пенсіянераў на праспекце Незалежнасці ў панядзелак 7 снежня. Пасля складання пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве іх даставілі ў ЦІП на Акрэсціна да суда.

    Журналістаў Любоў Лунёву і Івана Куракевіча адпраўляюць на Акрэсціна

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці