• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эўразьвяз заклікаў аднавіць статус СМІ для TUT.BY і вызваліць зьняволеных беларускіх журналістаў

    З заявай пра перасьлед журналістаў выступіў выступіў прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Петэр Стана. Пазбаўленьне tut.by статусу сродка масавай інфармацыі прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Петэр Стана назваў «чарговым крокам у абуральным ціску на журналістаў і свабодныя СМІ».

    «Гэта павінна спыніцца. Права tut.by на апэляцыю павінна быць цалкам выканана, і статус трэба вярнуць», – напісаў ён у «Твітэры». Ён таксама заклікаў вызваліць усіх зьняволеных беларускіх журналістаў, уключаючы журналістку tut.by Кацярыну Барысевіч.

    3 сьнежня эканамічны суд Менска задаволіў пазоў Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленьні партала tut.by статусу СМІ на падставе чатырох вынесеных ведамствам папярэджаньняў.

    Супрацоўніца парталу Кацярына Барысевіч была затрымана 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцьці мэдыцынскай таямніцы. Яна была аўтаркай артыкулу, дзе прыводзіцца сьведчаньне лекара аб адсутнасьці алькаголю ў крыві зьбітага да сьмерці Рамана Бандарэнкі, што супярэчыла заявам Лукашэнкі і іншых ўладаў. Другі фігурант – лекар-анестэзіёляг Арцём Сарокін.

    Па крымінальнай справе таксама былі зьняволеныя журналісткі тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, якія вялі жывы рэпартаж з разбурэньня мэмарыялу Рамана Бандарэнкі і разгону мітынгу ягонай памяці ў двары дому, дзе ён жыў.

    Беларускія праваабаронцы прызналі зьняволеных журналістаў палітвязьнямі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці