• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ заклікала структуры ААН прыкласці ўсе намаганні, каб беларускія журналісткі былі вызваленыя

    Беларуская асацыяцыя журналістаў прыняла ўудзел у анлайн-семінары пад эгідай ААН «Палітычныя зняволеныя ў Беларусі: погляд грамадзянскай супольнасці».

    Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека Еўрапейская дэлегацыя пры ААН у Нью-Ёрку разам з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі правяла  анлайн-сустрэчу, каб прадэманстраваць ролю суб’ектаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

    У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі сістэмы ААН, дзяржаў-членаў і грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці Пасол Олаф Скуга, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС пры ААН у Нью-Ёрку. Выступілі Эйман Гілмар, спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека, Ілзэ Брандс Кехрыс, памочніца Генеральнага сакратара ААН па правах чалавека.

    Беларусь прадстаўлялі Вольга Сяховіч — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыстка, Валянцін Стэфановіч — намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна», Алена Агарэлышава — сябра феміністычнай групы Каардынацыйнага савета, Алег Гулак — старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта.

    Абмяркоўваліся рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян Беларусі пасля выбараў 9 жніўня, сітуацыя з палітычнымі зняволенымі, у прыватнасці з работнікамі СМІ, жанчынамі і праваабаронцамі, рэабілітацыя і кампенсацыі незаконна затрыманым; дзеянні для расследаванняў злачынстваў, правасуддзе і адказнасць.

    Прадстаўніца ГА «БАЖ» Вольга Сяховіч ў сваім выступе адзначыла, што ўпершыню ў Беларусі склалася сітуацыя, калі адразу тры журналісты з’яўляюцца палітвязнямі. Гэта — Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева ​​і Дар’я Чульцова.

    «Беларусь — краіна, дзе ўмовы папярэдняга зняволення з’яўляюцца бесчалавечнымі, яны зневажаюць годнасць і дыскрымінацыйныя ў дачыненни да жанчын», — падкрэсліла Вольга Сяховіч.

    А журналісты пераследуюцца выключна за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў і павінны быць вызваленыя,  крымінальныя справы супраць іх спыненыя.

    «Я хацела б заклікаць дзяржавы-члены ААН, спецыяльныя працэдуры ААН па правах чалавека, гуманітарныя і жаночыя праваабарончыя арганізацыі прыкласці ўсе намаганні, каб тры беларускія журналісткі, якія з’яўляюцца палітычнымі вязнямі, не засталіся ў турме», — звярнулася Вольга Сяховіч у сваім выступе да аўдыторыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці