• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку «Новага Часу» Яну Трусіла зноў пасадзілі на 15 сутак

    Пазаштатнай фотакарэспандэнтцы «Новы Час» 20-гадовай Яне Трусіла прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкула 23.34 КаАП. Прысуд вынесла суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Шут. Ноч да суда фотакор правяла ў ЦІП на Акрэсціна, паведамляе выданне.

    Яну затрымалі ўчора каля 15:40 у дварах ля дома па вуліцы Прытыцкага, 72.

    Як паведамілі відавочцы, за ёй гналіся блізу чатырох чалавек у аліўкавай форме, бо журналістка, верагодна, здымала спецтэхніку. Дзяўчыну даставілі ў Ленінскае РУУС, адкуль ёй дазволілі патэлефанаваць маці.

    Гэта ўжо другое затрыманне Яны Трусіла. Першы раз яе затрымалі падчас марша ў Курапаты 1 лістапада і прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Іх Яна адбывала спачатку на Акрэсціна, потым, у дзень перадач, яе разам з іншымі вязнямі вывезлі ў СІЗА ў Баранавічы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці